Расійскі самалёт-разведчык А-50, у лютым 2023 года пашкоджаны ў Мачулішчах, ізноў трапіў пад раздачу. Яго ізноў атакавалі дронам — падчас аперацыі “Павуцінне”.
Борт з нумарам RF-50608 трапіў на відэа, апублікаванае сёння Службай бяспекі Украіны. Пасля інцыдэнта пад Мінскам самалёт адрамантавалі. Ён базаваўся на аэрадроме “Іванава” — адным з чатырох, атакаваных украінцамі 2-га чэрвеня.
На гэты раз А-50 апрацавалі так, што ён наўрад ці ўжо калі вернецца ў неба. Самы няўдачлівы самалёт у свеце!