Улады Беларусі знайшлі новага ворага — траву вышэй за 20 см, сухастой і плот, што хіліцца больш чым на 10 см. Не, гэта не жарт і не санітарны дзень у «Доме-2» — гэта рэальнасць, за якую могуць аштрафаваць.
Што пагражае?
— Зялёная «гільяціна» за кожны сантыметр над «нарматыўнай» вышынёй.
— Калі плот вашай бабулі схіліўся пад цяжарам гадоў — плаці.
— Не спаліў сухую траву (бо штраф) — але і не прыбраў (бо штраф).
Такое ўражанне, што дзяржава канчаткова зразумела: з падаткаў і мыт нічога ўжо не выціснеш — пара брацца за метры, градусы і градкі. Нармалізаваць не рэформы, а кусты і куты.
У гэтым свеце важна не тое, хто ты: лекар, настаўнік, пенсіянер ці ветэран. Важна, каб у цябе трава была кароткая, плот — роўны, а душа — пакорлівая.
У выніку:
— народ пад косы (у два сэнсы),
— а краіна пад чарговую порцыю абсурду.