Пяць гадоў без волі. І амаль тры — без вестак.31 траўня 2020 года быў затрыманы Мікалай Статкевіч — …

Пяць гадоў без волі. І амаль тры — без вестак.

31 траўня 2020 года быў затрыманы Мікалай Статкевіч — лідар партыі “Народная Грамада”, ветэран руху за свабоду, палітвязень, чалавек прынцыпу і годнасці. Яго арыштавалі па дарозе на перадвыбарчы пікет ля Камароўскага рынку ў Мінску. Спачатку асудзілі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але на волю ён так і не выйшаў. Бо супраць яго распачалі крымінальную справу за арганізацыю масавых беспарадкаў.

У снежні 2021-га Мікалая Статкевіча асудзілі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. Гэта адзіны палітвязень Беларусі, асуджаны менавіта да асаблівага рэжыму. Падчас абвяшчэння прысуду ён выкрыкнуў: «Жыве Беларусь!». Сёння Мікалай адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі. Але ўжо 27 месяцаў — з лютага 2023 года — пра яго няма ніякіх вестак.

Яго лісты не даходзяць. Да яго не пускаюць адваката. Яго родныя не атрымліваюць ніводнай інфармацыі пра яго здароўе. Улада зрабіла ўсё, каб ізаляваць яго ад свету — не толькі фізічна, але і інфармацыйна. Але мы не забудзем. Мы не маўчым.

Мікалай Статкевіч — сімвал барацьбы і мужнасці. Ён быў з намі ў самыя цяжкія гады, і сёння наш абавязак — быць з ім. Патрабаваць праўды, інфармацыі, допуску адваката, а найперш — неадкладнага вызвалення.

Свободу Мікалаю Статкевічу!
Свободу ўсім палітвязням!