На мінулым тыдні мы з вамі сабралі больш за EUR13000 для чыгуначных партызанаў, якія ўтрох атрымалі больш за 60 год турмы. Гэтая сума паказвае што нашая салідарнасць па-ранейшаму працуе. Дзякуй усім за ўдзел! Сёння прапануем вам звярнуць увагу на чатыры зборы для палітвязняў, якія таксама патрабуюць нашай падтрымкі.
Дапамога жонцы актывіста Андрэя Тупоўскага, якая мае патрэбу ў тэрміновым медыцынскім лекаванні
Андрэй Тупоўскі і ягоная жонка страцілі здароўе праз катаванні і ціск з боку сілавікоў. У Андрэя адбыўся трамбоз вока падчас адбыцця пакарання ў ІЧУ, што прывяло да інваліднасці па зроку, а ў ягонай жонкі ад пастаяннага прэсінга пачаліся прыступы згубы прытомнасці. Сям’я вырашыла больш не выпрабоўваць свой лёс і выехала з Беларусі. Цяпер Андрэй звяртаецца па дапамогу ў лекаванні жонкі.
Неабходная сума: EUR2688
Падтрымаць данатам (карта/paypal)
Дапамога сям’і палітвязня Аляксея Галоўкіна
Аляксей Галоўкін – IT-спецыяліст, які ствараў ананімныя акаўнты ў Тэлеграме і раздаваў іх людзям, каб тыя мелі магчымасць бяспечна камунікаваць, а таксама іншымі спосабамі змагаўся за аднаўленне свайго скрадзенага права на свабодныя выбары. Зараз Аляксей ужо два гады за кратамі, гэта складанае выпрабаванне для яго праз праблемы з суставамі і дыягназам, які быў пастаўлены яшчэ ў дзяцінстве – «гемафілічная поліартрапатыя». Сёння ягоная сям’я і сам палітвязень патрабуюць нашай дапамогі.
Неабходная сума: EUR874
Падтрымаць данатам (карта/paypal)
Дапамога сям’і вызваленага палітвязня Жук Вiталiя
Віталь Жук адсядзеў паўтары гады за абразу Лукашэнкі. Дзякуючы высілкам беларускай дыяспары ў Італіі яму атрымалася ўз’яднацца са сваёй сям’ёй – жонкай і чатырма дзецьмі. Кранальная відэа як дзеці сустракаюць бацьку, глядзіце тут https://bit.ly/3Y3OQeR Сёння сям’я знаходзіцца ў працэсе атрымання прытулку і патрабуе дапамогі.
Неабходная сума: EUR491
Падтрымаць данатам (карта/paypal)
Дапамога на лекаванне Змітру Лукомскаму — актывісту і валанцёру
Зміцер Лукомскі – сябар ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Гомеля. У 2020 актыўна ўдзельнічаў у выбарчым працэсе, спазнаў рэпрэсіі і быў вымушаны пакінуць краіну разам з жонкай. Сям’я пераехала ва Ўкраіну, якую не пакінула пасля пачатка баявых дзеянняў. Зміцер пачаў валанцёрыць на карысць украінскай перамогі, але на пачатку 2023 года атрымаў цяжкую траўму і зараз патрабуе дапамогі ў лекаванні і рэабілітацыі.
Неабходная сума: EUR1042
Падтрымаць данатам (карта/paypal)
Таксама можна падтрымаць і іншыя зборы для людзей, якія трапілі ў складаную сітуацыю праз сваю палітычную актыўнасць. Далучайцеся дабром па спасылцы.
Падтрымаць каманду фонда BYSOL можна праз:
– падпіску на разавы данат на BYSOL.ORG
– падпіску на Patreon
Працуем далей! Абараняем сваіх!