Народная “талака” на трасе Ворша–Віцебск 24 траўня на дарозе паміж Воршай і Віцебскам звалілася вял…

Народная “талака” на трасе Ворша–Віцебск

24 траўня на дарозе паміж Воршай і Віцебскам звалілася вялікае дрэва і цалкам перагарадзіла рух. Ніякіх МНС, спецтэхнікі, блакіровак на гадзіны. Замест таго — беларуская салідарнасць у чыстым выглядзе.

Людзі проста павыходзілі з машын і без зайвых размоваў разам спіхнулі дрэва ў кювет. Ніхто не чакаў “даручэння зверху” ці чарговай інструкцыі — проста зрабілі, як трэба.

У краіне, дзе столькі чакаюць цуда ад улады, вось ён — сапраўдны цуд: адзінства і дзеянне простых людзей.

Мая Краіна Беларусь