Ужо сёньня: 4 гады таму ўлады прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, каб затрымаць Пратасевіча23 траўн…

Ужо сёньня: 4 гады таму ўлады прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, каб затрымаць Пратасевіча

23 траўня 2021 году ўлады Беларусі прымусова пасадзілі самалёт ірляндзкай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню.

Беларускія спэцслужбы затрымалі пасажыраў рэйсу — аўтара тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і былога галоўнага рэдактара каналаў Nexta Рамана Пратасевіча і грамадзкую актывістку, грамадзянку Расеі Соф’ю Сапегу.

Краіны Эўразьвязу, Украіна, шэраг іншых краінаў у адказ увялі санкцыі адносна авіязносінаў зь Беларусьсю.

Больш падзей 22 траўня ў гісторыі чытайце пад спасылкай:
https://smarturl.click/y66E3