Калісьці беларуская мова не мела патрэбы ў абароне — яна проста жылаНа мапе — тэрыторыя, дзе на пача…

Калісьці беларуская мова не мела патрэбы ў абароне — яна проста жыла

На мапе — тэрыторыя, дзе на пачатку XIX стагоддзя людзі натуральна размаўлялі па-беларуску. Не для хайпу, не каб “захаваць спадчыну”, а таму што інакш і не ўмелі.

Ад Вільні да Кіева, ад Пскова да Берасця — звычайная мова звычайных людзей.

І вось прайшло пару соцень гадоў — і мы чуем: «Чаго гэта ўсё па-беларуску? Навыдумлялі нейкіх слоў…»

Мова знікла не з геаграфіі — яна спачатку знікла з галавы.
А таму вяртацца трэба не толькі да каранёў, але і да самапавагі.

Мая Краіна Беларусь