Звыклая танная цыбуля знікла з беларускіх крамаў не проста так. Справа ў чыноўніках, якія сваімі пас…

Звыклая танная цыбуля знікла з беларускіх крамаў не проста так. Справа ў чыноўніках, якія сваімі пастановамі зрабілі яе нерэнтабельным таварам. А гандляваць сабе ў страты дурняў няма.

Максімальная цана, па якой урад дазволіў прадаваць цыбулю, — 2 рублі 25 капеек за 1 кг. Але імпартная гародніна сёння каштуе столькі, што пастаўшчыкі не могуць давезці яе да крамаў і ўкласціся ў гэтыя 2,25.

А беларускай цыбулі ўжо няма. Стабілізацыйныя фонды, дзе ўвосень фарміруюцца запасы гародніны, абавязаныя захоўваць яе толькі па красавік.

Таму цяпер у продажы можна знайсці толькі тыя віды цыбулі, цэны на якія не рэгулююцца.