Беларусы рыхтуюць выставу, натхнёную творчасцю Алеся ПушкінаЯе плануюць адкрыць у Варшаве ў дзень на…

Беларусы рыхтуюць выставу, натхнёную творчасцю Алеся Пушкіна

Яе плануюць адкрыць у Варшаве ў дзень народзінаў мастака.

6 жніўня ў музеі вольнай Беларусі, які знаходзіцца ў цэнтры Варшавы, плануецца адкрыццё незалежнай выставы «Застацца/Zostać», прымеркаванай да 60-годдзя мастака Алеся Пушкіна. Арганізатары абвясцілі збор сродкаў.

— Свабода — гэта не геаграфія, а стан душы. І мастацтва — лепшы спосаб пра гэта сказаць. Падтрымайце выставу «Застацца» — каб галасы беларускіх творцаў гучалі, дзе б яны ні былі! — тлумачаць арганізатары, чаму гэта важна.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля двух дзясяткаў мастацкіх работ, аўтары якіх натхняюцца творчасцю Алеся Пушкіна і таксама шукаюць у сваіх карцінах, інсталяцыях, перформансах адказ на пытанне: што такое свабода, калі ты далёка ад дому? Як захаваць унутраную свабоду, памяць і свае карані, жывучы ў выгнанні?

Да 20 траўня прымаюцца заяўкі на ўдзел ад мастакоў і мастачак.