У Расеі праз атакі дронаў масава скасоўваюць авіярэйсы, затрымкі закранулі і менскі аэрапорт
З затрымкай у дзьве гадзіны вылецелі зь Менску ранішнія рэйсы «Белавія» ў маскоўскія аэрапорты. Затрымліваюцца і рэйсы зь Менску ў Пецярбург, і прылёты ў Менск як расейскіх авіяперавозьнікаў, так і беларускіх.
7 траўня «Аэрофлот» скасаваў больш за 50 рэйсаў з Масквы і больш за 50 у Маскву, паведамляе «Інтэрфакс». Увогуле затрымана было больш за 140 рэйсаў.
Уначы ў расейскіх аэрапортах уводзілі абмежаваньні на палёты, зьвязаныя з атакай дронаў.