Блогера Лапшына затрымлівалі ў аэрапорце Ерэвану на запыт уладаў Беларусі. Падобныя затрыманьні могуць чакаць і беларусаў
У Генэральнай пракуратуры Армэніі блогеру Аляксандру Лапшыну патлумачылі, што ў Менску прымяняюць тактыку «юрыдычнага тэрарызму». Гэта можа чакаць і грамадзянаў Беларусі, пагатоў падобныя выпадкі ўжо здараліся.