26 красавіка — дзень агульнанацыянальнага смутку, дзень памяці і шчырага спачування ўсім, хто пацярпеў ад Чарнобыльскай катастрофы. 39 гадоў таму наша зямля сутыкнулася з беспрэцэдэнтнай трагедыяй, наступствы якой дагэтуль працягваюць адбівацца на здароўі і жыццях мільёнаў беларусаў.
Замоўчванне катастрофы з боку савецкіх уладаў зламала лёсы мільёнаў беларусаў. 26 красавіка — у дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС — адбылася «гадзіна смутку і маўчання», а 30 красавіка 1989 людзі выйшлі ў свой першы «Чарнобыльскі шлях».
Мы выступаем супраць выкарыстання мірнага атама аўтарытарнымі рэжымамі, бо ў руках гэтых рэжымаў мірны атам — гэта пагроза мільёнам людзей. Будаўніцтва і эксплуатацыя АЭС уладай, якая непадкантрольная грамадству, павышае рызыкі паўтарэння жудаснай трагедыі Чарнобыля.
Сёння надзвычай важна сказаць сваё «не!» злачыннай палітыцы рэжыму. Запрашаем усіх, хто выступае супраць ядзернай пагрозы, на мітынг-рэквіем у Варшаве, прысвечаны памяці Чарнобыльскай трагедыі.
26 красавіка
а 13:00 гадзіне
Нацыянальны Музей Тэхналогіі Варшавы
Жыве Беларусь!