«Рэканструкцыя» Святога-Мікалаеўскай царквы ў Кажан-Гарадку: рэстаўрацыя ці разбурэнне?У Кажан-Гарад…

«Рэканструкцыя» Святога-Мікалаеўскай царквы ў Кажан-Гарадку: рэстаўрацыя ці разбурэнне?

У Кажан-Гарадку працягваецца чарговая рэканструкцыя царквы, што стала добрым прыкладам таго, як не трэба захоўваць гістарычныя помнікі. Замест дбайнага аднаўлення мы бачым сайдынг ярка-сіні і шлакоблокі на месцы драўляных канструкцый, а замест класічнага купала – планы ўставіць залатую “лукавіцу”.

Гэта не першы раз, калі пад выглядам рэстаўрацыі знішчаецца гісторыя. За часы кіравання Лукашэнкі ў Беларусі рэалізавана нямала такіх праектаў, калі пад уздзеяннем уладаў знішчаліся архітэктурныя каштоўнасці. І здаецца, што ў гэтым выпадку нас чакае яшчэ адна «рэканструкцыя», дзе метал і бетон заменяць драўляныя храмы і камяніцы.

Мая Краіна Беларусь