Ад ветрака адарваўся пялёстак, упаў на зямлю, абарваў ЛЭП і ўчыніў пажар. Індустрыяльны трылер адбыв…

Ад ветрака адарваўся пялёстак, упаў на зямлю, абарваў ЛЭП і ўчыніў пажар. Індустрыяльны трылер адбываўся сёння на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

Сёння ў Беларусі рэзка пахаладала, узняўся вецер. Моцны парыў адарваў лопасць ад ветрагенератара і кінуў яе на лінію электраперадач. У выніку вакол загарэлася трава і дрэвы.

Але неўзабаве прыехалі пажарныя і ўсё патушылі.