Зачыстка Мінска: улады знішчаюць раёныУлады працягваюць планамерна выціскаць мінчукоў з гістарычных …

Зачыстка Мінска: улады знішчаюць раёны

Улады працягваюць планамерна выціскаць мінчукоў з гістарычных кварталаў — цяпер пад бульдозер трапілі двухпавярховікі ў раёне Лагойскага тракту. 25 жылых дамоў і 5 адміністрацыйных будынкаў пойдуць пад знос, каб на іх месцы паставіць бетонныя скрыні, паркінгі і зарадкі для электрамабіляў. Замест рэстаўрацыі і клопату пра жыхароў — чарговая афера пад выглядам “рэканструкцыі”, а «грамадскае абмеркаванне» — звычайная паказуха.

Пакуль палі ў межах МКАД стаяць пустымі і раздаюцца арабскім інвестарам, улады знішчаюць тое, што яшчэ захавалася ад душы Мінска. Гэта не пра развіццё — гэта пра жаднасць і жаданне напоўніць кішэні за кошт людзей і горада.

Мая Краіна Беларусь