15 красавіка спаўняецца 10 год з дня сьмерці айца Аляксандра Надсана – беларускага грэка-каталіцкага сьвятара, Апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў замежжа, гісторыка, аднаго з стваральнікаў і шматгадовага дырэктара Скарынаўскае бібліятэкі — чалавека, якога называлі духоўным лідарам нацыі і “беларусам нумар адзін”.
Велізарны духоўны, навуковы і грамадзкі даробак айца Надсана яшчэ доўга будуць асэнсоўваць гісторыкі, а для беларускай супольнасьці і сяброў Беларусі ў Брытаніі плён ягонай працы найлепш бачны ў працягу і разьвіцьці сталага асяродку беларускае культуры ў Лёндане – бібліятэкі імя Ф. Скарыны і царквы сьвятога Кірылы Тураўскага.
У суботу 12 красавіка 2025 беларуская царква запрашае вас разам з намі ўшанаваць памяць айца Аляксандра. Памінальная служба ў царкве пачнецца а 17.30. Памінаньне з супольнай вячэрай пройдзе ў Марыян-Гаўзе пасьля службы. Тыя, хто хоча далучыцца, могуць прыносіць віно і стравы (толькі вегетарыянскія) да стала.