Палітзняволены Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі 1000 дзён. Яго падтрымалі еўрапейскія і амерыканскія дыпламаты
«Кіраўнікі місій некаторых краін ЕС і ЗША ў Мінску сустрэліся з яго жонкай Марынай Адамовіч. Свабоду беларускім палітвязням!», — піша Амбсада Польшчы ў Беларусі.
Нагадаем, Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 году. 14 снежня 2021 году Мікалаю быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Пазней ён быў этапаваны ў глыбоцкую калонію № 13, у якой яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz