Усё ж такі не гумовы. У Мінску больш няма свабодных плошчаў для будаўніцтва жылля, кажа старшыня Камітэта па будаўніцтве і інвестыцыях Мінгарвыканкама.
Яшчэ можна будаваць там, дзе прадугледжаны знос прыватнага сектара ці прадпрыемстваў. Але “няма такіх масіваў, на якіх дастаткова знесці 1-2 дамы. Да таго ж у трухлявай хатцы можа быць прапісана да 15 чалавек, і кожнага трэба забяспечыць жылплошчай не менш за 15 квадратных метраў”.
А пляцоўкі пад забудову камерцыйным кампаніям з аўкцыёнаў больш не прадаюцца. Камерсанты завяршаюць праекты, пачатыя 5-10 гадоў таму.