Інфармую, што з 25 сакавіка адсутнічае сувязь са спікеркай Каардынацыйнай рады Беларусі Анжалікай Мельнікавай. Па наяўнай інфармацыі яна не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.
Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што першыя асобы дэмакратычных сіл Беларусі з’яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі.
Мной афіцыйна пададзеная заява ў праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў дадзеная інфармацыя не разгалошвалася.
Мы будзем інфармаваць аб развіцці сітуацыі па ўзгадненні з праваахоўнымі органамі Польшчы.