Культурнай сталіцай Беларусі 2026 года сталі Паставы
На гэта званне прэтэндавалі пяць гарадоў: уласна, Паставы, Мазыр, Ваўкавыск, Асіповічы і Салігорск.
«Рашэнне прымалася тайным галасаваннем без абмеркавання. Кожны чалец калегіі паставіў адпаведны знак за таго ці іншага кандыдата. Затым галасы падлічылі і ў прысутнасці ўсіх зацікаўленых аб’явілі, якому населенаму пункту выпала стаць культурнай сталіцай Беларусі ў 2026 годзе», — апісаў працэдуру выбару культурнай сталіцы першы намеснік міністра культуры Дзмітрый Шляхцін.
На яго думку, наданне населенаму пункту такога высокага статусу садзейнічае з’яўленню ў ім новых устаноў, цікавых праектаў і магчымасцей паказаць сябе і традыцыі свайго рэгіёну.
Крыніца: Reform