Сілавыя структуры Беларусі стварылі «асаблівыя групы» дыверсантаў, якія складаюцца з супрацоўнікаў К…

Сілавыя структуры Беларусі стварылі «асаблівыя групы» дыверсантаў, якія складаюцца з супрацоўнікаў КДБ. Пра гэта паведамляе «BYPOL» са спасылкай на сваю крыніцу.

Як адзначаецца, «спячыя агенты» не праяўляюць актыўнасці да асаблівага распараджэння. У іх абавязкі ўваходзіць назіранне, а таксама магчымае правядзенне «спецаперацыяў», уключаючы выкраданне і ліквідацыю ўплывовых апазіцыянераў.

Арганізацыя паведамляе, што на гэты момант у ЕЗ ужо знаходзяцца ад 7 да 11 «асаблівых групаў» замежнай выведкі КДБ Беларусі. У склад кожнай групы ўваходзіць ад трох да шасці прафесійных дыверсантаў.
https://www.instagram.com/p/DHlsTFQK5Hr/?igsh=ZHJra3hsZDE5bXVm