Паўстанне Касцюшкі
Трэба памятаць, што ў нас доўгая традыцыя змагання з расійскім акупантам! Адным з прыкладаў з’яўляецца паўстанне Касцюшкі, якое пачалося 24 сакавіка 1794 года.
Узброенае выступленне было накіраванае супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі ды за аднаўленне Рэчы Паспалітай, якая складалася з Кароны Польскай і нашай гістарычнай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Паўстанне 1794 года стала першым этапам паступовага фарміравання ўласнага нацыянальна-вызваленчага руху ў наступныя часы.
Наш Касцюшка слаўны быў,
Маскалёў ён добра біў…