Стала вядома аб адмове на самалёце Белавія сыстэмы папярэджаньня сутыкненьняў у паветры. Борт вяртаўся з Масквы
Позна ўвечары 16 сакавіка на самалёце Белавія, які ажыцьцяўляў рэйс з Масквы ў Менск, адмовіла сыстэма TCAS — гэтая сыстэма аглядае прастору вакол самалёту і папярэджвае аб імавернасьці сутыкненьня зь іншымі паветранымі суднамі.
Як паведамляецца ў Telegram-канале AVIAINCIDENT, аб гэтым а 23:28 па маскоўскім часе паведаміў экіпаж, калі самалёт знаходзіўся на вышыні 26900 футаў на поўдзень ад Ржэва.
Камандзір экіпажу ўхваліў рашэньне працягваць палёт, а 0:35 самалёт прызямліўся ў Менску, дапамога па прыбыцьці не спатрэбілася.
Самалёт ERJ-175 выконваў рэйс BRU916 з маскоўскага аэрапорту «Шарамецьева» ў Менску.
На фота: самалёт Белавія, архіў