У судзе над журналістам Ігарам Ільяшом аб’яўлены перапынак, яго публікацыі дасланыя на экспэртызуhtt…

У судзе над журналістам Ігарам Ільяшом аб’яўлены перапынак, яго публікацыі дасланыя на экспэртызу

https://smarturl.click/RAav8

Менскі гарадзкі суд аб’явіў перапынак у разглядзе крымінальнай справы журналіста, палітвязьня Ігара Ільяша. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» журналіст Сяргей Ваганаў, дзядуля жонкі Ільяша журналісткі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), якая таксама зьяўляецца палітзьняволенай.

Аналітычныя публікацыі Ільяша адпраўлены на экспэртызу, якую будзе праводзіць прафэсар, доктар філялягічных навук, загадчык катэдры на філфаку БДУ Сяргей Лебядзінскі. Хадайніцтва Ігара аб тым, каб экспэртыза прайшла ў Дзяржаўным цэнтры судовых экспэртыз, суд не задаволіў.