Здымкі з амерыканскага архіва дазволілі больш канкрэтна лакалізаваць Гаштольдаву гару ў Койданаве і …

Здымкі з амерыканскага архіва дазволілі больш канкрэтна лакалізаваць Гаштольдаву гару ў Койданаве і размяшчэнне кальвінскага збору на ім.

Вядома, што камуністы ў 1950-я гады зрылі замчышча, ад яго застаўся невялікі астатак, які ні да чаго не прывязаны і цяжка суаднесці з гістарычнымі здымкамі. У гэтым астатку бачныя мураваныя фундаменты, што дае многім падставы асацыяваць яго з кавалкам «замка», які атачаў збор. «Замак» у двукоссях, бо натуральна ён не быў умацаваннем ад ворагаў, хутчэй гэтыя сцены баранілі кальвіністаў ад мясцовых «талерантных» беларусаў католікаў/праваслаўных.

Але аэрафотаздымак 1940х гадоў, накладзены на сучасныя спадарожнікавыя здымкі дае іншую карціну: усе замкавыя сцены былі цалкам зрытыя да самай пяты пагорка, , сёння па частцы былых умацаванняў праходзіць выпрастаная траса вуліцы, а той астатак, які невядома якім цудам захаваўся, гэта месца, дзе стаяў кальвінскі збор, а бачныя падмуркі, адпаведна, храмавыя, а не замкавыя.

#Дзяржынск #зборы #археалогія #фотапараўнанні