Шэрынгавыя электрасамакаты вернуцца на вуліцы Мінска 15 сакавіка. У новым сезоне карыстльнікаў чакаюць змены ў правілах: самакаты будуць аўтаматычна скідваць хуткасць у парках, на плошчах і на набярэжных, дзе шмат пешаходаў.
Вызначаныя скрыжаванні, дзе хуткасць пракатнага самаката будзе скідацца да 7 км/г, каб пазбегнуць ДТЗ з аўтамабілямі. У спецыяльных зонах хуткасць будзе абмежаваная 15 км/г. А ўвогуле на ім немагчыма будзе ехаць хутчэй за 25 км/г.