Агнешку Рамашэўскую-Гузы звольнілі з пасады дырэктаркі «Белсату»
11 сакавіка ліквідатар TVP S.A. Даніэль Гаргош падчас асабістай сустрэчы прапанаваў дырэктарцы і заснавальніцы тэлеканалу «Белсат» Агнешцы Рамашэўскай-Гузы датэрмінова прыпыніць кантракт па ўзаемнай згодзе бакоў пасля 17 гадоў кіравання тэлеканалам.
Дырэктарка «Белсату» адхіліла прапанову, матывуючы гэта адсутнасцю ўпэўненасці ў далейшым існаванні тэлеканалу.
Падрабязней