За апошнія пяць гадоў у Беларусі стала на 64% больш дзяцей, якія апынуліся ў “сацыяльна небяспечным становішчы”.
Таксама паводле дадзеных Генпракуратуры, колькасць дзяцей, бацькі якіх пазбаўлены бацькоўскіх правоў, за 5 гадоў павялічылася на 64 %. У Беларусі так званае «сацыяльна небяспечнае становішча» (САП) выкарыстоўваецца як інструмент палітычных рэпрэсій. Дзіця можа патрапіць у САП, у тым ліку, калі бацькі былі асуджаныя за «распаўсюд экстрэмісцкай дзейнасці» (адзін з самых папулярных палітычных артыкулаў у Беларусі), або калі на працягу трох месяцаў яны афіцыйна не працаўладкаваныя.