Супольнасць чыгуначнікаў: у Беларусі фармуюцца эшалоны для маштабнага перавозу войска
На станцыі «Багатырова» каля Менску пачаўся адбор пасажырскіх вагонаў паводле замовы Міністэрства абароны. Вядома, што ўжо падрыхтавалі 48 вагонаў. Адначасова былі пададзеныя заявы ў «Белінтэртранс» на вылучэнне грузавых вагонаў для перавозу вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і абсталявання вайсковага прызначэння.
Пасажырскія вагоны адбіраюць такія, «якіх не шкада», пераважна плацкартныя. Іх скіруюць на станцыі каля буйных вайсковых частак і аб’ектаў стратэгічнага прызначэння, дзе будуць фармавацца воінскія эшалоны.
Супольнасць чыгуначнікаў мяркуе, што могуць быць сфармаваныя прыблізна 16 эшалонаў.