У кастрычніку 1917 г. да ўлады ў Расеі прыйшлі бальшавікі на чале з Леніным. Яны планавалі неадкладна спыніць вайну з немцамі, якая працягвалася з 1914 г. У снежні таго ж года ў Брэст-Літоўску бальшавіцкі ўрад падпісаў сепаратнае пагадненне аб перамір’і з кайзераўскай Германіяй і яе хаўруснікамі. Пачаліся мірныя перамовы.
9 студзеня 1918 г. немцы вылучылі ультыматум, патрабуючы пакинуць пад пад ваенным кантролем Германіі і Аўстра-Венгрыі тэрыторую Польшчу, Літвы, часткі Беларусі і Украіны, Эстоніі і Латвіі, захопленых у 1915-16 гадах. 28 студзеня савецкая дэлегацыя з лозунгам «вайну спыняем, але мір не падпісваем» выйшла з перамоваў. У адказ 18 лютага германцы пачалі наступ па ўсёй лініі Усходняга фронту.
Бальшавікі, якія раней распусцілі старую армію, цяпер паспешна спрабавалі стварыць сваю Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. 28 студзеня Савет Народных Камісараў выдаў адпаведны дэкрэт.
Тым часам нямецкія войскі без супраціву імкліва прасоўваліся на ўсход. Яны занялі Мінск (21 лютага), Полацк, Дзвінск, Рэвель (Талін), Жытомір і Луцк.
23 лютага чырвонаармейцы пад Псковам і Нарвай упершыню паспрабавалі даць бой немцам, але пацярпелі паразу. Нягледзячы на гэта, савецкая прапаганда назвала гэта першай перамогай Чырвонай арміі. (З 1922 года гэта дата адзначалася як Дзень Чырвонай арміі, а пасля Другой сусветнай – Дзень Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту).
25 лютага немцы захапілі Пскоў і Рэвель і наблізіліся да тагачаснай сталіцы – Петраграда. У паніцы бальшавікі перанеслі сталіцу ў Маскву, а Ленін запатрабаваў неадкладнага падпісання міру.
3 сакавіка быў падпісаны Брэсцкі мір. Паводле яго, Савецкая Расія афіцыйна выйшла з вайны, аддаўшы Германіі кантроль над Украінай, Беларуссю, Прыбалтыкай і часткай Каўказа.
На здымку: генерал Эйхдорн у акупаваным Менску. Люты 1918.