«Вельмі шкада, што я за дапамогу трапіла ў турму. У мяне адабралі самыя каштоўныя гады маёй сталасьці. Замест таго, каб правесьці рэшту жыцьця з мужам, з унукамі, я сяджу ў турме», — пісала з-за кратаў 64-гадовая Ірына Такарчук. Расказваем пра беларусак, якія трапілі за краты за дапамогу сваякам палітвязьняў.