Пнд. сак 31st, 2025
*

Пры заходзе на пасадку рэйса Масква — Брэст у рухавік самалёта трапіла птушка. Embraer 175 не атрымаў бачных пашкоджанняў і ўдала прызямліўся, паведамляе ў панядзелак “Белавія”.

У выніку самалёт замянілі на Boeing 737. З-за згаданага інцыдэнту адбыліся затрымкі некалькіх рэйсаў, давялося рабіць карэкціроўку раскладу.