4 лютага — дзень народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі

Мінск Навіны

Сёньня дзень народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі

4 лютага 1746 году ў маёнтку Мерачоўшчына каля мястэчка Косава нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году. Лічыцца адным з самых вядомых у сьвеце ўраджэнцаў Беларусі.

Пра іншыя падзеі 4 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/ZyJq2