4 гады таму ў Лідзе агучылі вырак Вітольду Ашурку
18 студзеня 2021 года за ўдзел у пратэстах 2020 года суддзя Максім Філатаў пакараў актывіста 5 гадамі калоніі.
У траўні таго ж года Вітольд Ашурак загінуў у шклоўскай калоніі. Калі цела аддалі сваякам, то ў яго была забінтаваная галава. Брату актывіста сказалі, што гэта таму, што цела выпала з халадзільніка ў моргу.