У Беларусі плануецца павысіць пенсійны ўзрост для жанчын і скараціць тэрмін выплат на дзяцей
Кіберпартызаны атрымалі некалькі дакументаў за розныя гады, у якіх чыноўнікі абгрунтоўваюць неабходнасць наступных рэформаў
Павысіць пенсійны ўзрост жанчын да 63 гадоў (паэтапна з 2027 па 2033 гады)
Скараціць тэрмін выплат дапамогі па доглядзе першага і другога дзіцяці з трох да двух гадоў
Увесці добраахвотныя назапашвальныя пенсіі
Чыноўнікі пішуць, што ў сувязі з напружанай абстаноўкай у грамадстве рэформы трэба ўводзіць паступова і асцярожна. Таму новыя меры ўвесь час адкладаюць: спачатку іх прапаноўвалася ўводзіць з 2023 годзе, затым — з 2025 года. Цяпер, мяркуючы па некаторых дакументах, перасунулі на 2027 год, каб не супалі з выбарамі.