15 студзеня 1990 года ў Беларусі паўстала ўнікальная навучальная ўстанова – Беларускі гуманітарны лі…

15 студзеня 1990 года ў Беларусі паўстала ўнікальная навучальная ўстанова – Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У 2003 годзе ліцэй страціў свой афіцыйны статус і нейкі час працаваў падпольна. Але выстаяў! Ліцэй быў утвораны ў 1990-м, паўнаварта запрацаваў у 1992 годзе, аднак быў зачынены ў 2003-м, калі ўлады паспрабавалі змяніць яго дырэктара – Уладзіміра Коласа – і навязаць расейскамоўную праграму навучання.