Сайт Petitions.by і яго сацсеткі занесеныя ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Рашэнне прыняў суд Цэн…

Сайт Petitions.by і яго сацсеткі занесеныя ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска .

Petitions.by — партал для падачы публічных калектыўных зваротаў да органаў улады. Летась у снежні сілавікі пагражалі “прыняць меры” да асоб, якія маюць дачыненне да працы сайта. У 2021 годзе сайт быў заблакаваны ў Беларусі.