Рэпрасіі рэжыму — гэта зусім не гісторыя толькі апошніх гадоў. Тэрор супраць нязгодных пачаўся яшчэ ў 90-х гадах.
У гэты дзень, 4 студзеня 1952 года, нарадзіўся Юрый Мікалаевіч Захаранка, экс-міністр унутраных спраў, які змагаўся за свабоду і справядлівасць у Беларусі. Яго лёс склаўся трагічна: 7 мая 1999 года ён знік без вестак пасля гвалтоўнага выкрадання невядомымі, якіх звязваюць з так званым «эскадронам смерці» Лукашэнкі.
Паводле сведчанняў відавочцаў і былых супрацоўнікаў спецслужбаў, гэтая група займалася выкраданнямі і забойствамі, выконваючы загады на самым высокім узроўні. Захаранка стаў адной з першых ахвяр гэтай страшнай машыны тэрору.
Неабходна памятаць усіх яе ахвяр, а справу «эскадрона смерці» давесці да канца.