30 снежня 1946 года нарадзілася Ніна Багінская – вядомая беларуская нонканфармістка і дзяячка ды лаў…

30 снежня 1946 года нарадзілася Ніна Багінская – вядомая беларуская нонканфармістка і дзяячка ды лаўрэатка шматлікіх беларускіх нацыянальных узнагарод, у тым ліку 100-годдзя БНР.

Пані Ніна паходзіла з сям’і меставай інтэлігенцыі. Ужо ў 1988 годзе выйшла на марш на Дзяды ў Курапатах, а ў 1989 далучылася да БНФ “Адраджэньне”. Да 1994 года працавала ў Беларускім навукова-дасьледчым геалягічным выведвальным інстытуце, а ў 1999 годзе ўступіла ў Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю БНФ. У перыяд неасавецкага аўтарытарызму, яшчэ задоўга да 2020 года, неаднойчы выходзіла на акцыі з беларускім сцягам, чым стала пазнавальная.

У 2014 годзе перад будынкам КДБ спаліла савецкі сцяг, патлумачыўшы: “спаліла чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам — бо гэта сьцяг, пад якім забівалі мільёны людзей, рабілі генацыд беларусаў. І што 1 жніўня правяла сваю акцыю, таксама патлумачыла — бо ў гэты дзень ў 1937 годзе тут, ў дворыку турмы „амэрыканкі“ палілі кнігі нашых беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў, якія мы ужо ніколі не прачытаем”.