Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, у студзені суд Барысаўскага раёна бу ігурант “справы Ціханоўскага” Уладзіміра Кнігі па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (“Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”). Яму пагражае да 2 гадоў зняволення.
Варта адзначыць, што Кніга ўжо знаходзіцца ў няволі амаль чатыры з паловай гады, з іх больш за год і тры месяцы — у рэжыме інкамунікада без сувязі з знешнім светам. У мінулым годзе палітвязню ўжо дадалі яшчэ адзін год зняволення па артыкуле 411 КК.
У той жа час у Оршы адбыўся суд над дэпутатам Бараньскага гарсавета Юрыем Аністраткіным. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала “Витебск, я гуляю!”, яму прад’явілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Аністраткін працуе слесарам-рамонтнікам водазабораў у Барані і Балбасава. Ён быў дэпутатам мясцовага гарсавета 28 склікання і сёлета быў пераабраны ў 29-е скліканне. Вынік судовага разбору пакуль невядомы, як і тое, ці захавае Аністраткін дэпутацкі мандат.