“Прывезці бананы з краю света танней, чым вырасціць у нас агурок”, — здзіўляюцца ў ціктоку. І праўда: банан з Эквадора каштуе 5 рублёў за 1 кг, а беларускі агурок — 7,72 рубля за кг. То-бок, у 1,5 раза даражэй.
Расціць гародніну ўзімку ў Беларусі дорага: сонца няма, даводзіцца паліць шмат электрычнасці, асвятляючы цяпліцы. Але калі бачыш такую розніцу ў цэнах — пытаннечкі з’яўляюцца самі сабой.