Вайсковаму аналітыку Ягору Лебядку збіраюцца ўзмацніць пакаранне
Нагадаем, суддзя Алена Міснік прызначыла палітвязню 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок «у мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыя якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв’ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі».

Ягор адбывае свой тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22, адміністрацыя якой змяшчала палітвязня ў ШІЗА.
Стала вядома, што ў Івацэвічах 11 снежня адбудзецца суд па замене Ягору рэжыму ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Васіль Аўрусевіч.