Блогера Змітра Казлова зноў будуць судзіць 29 лістапада па новай справе

Мінск Навіны

Блогера Змітра Казлова збіраюцца зноў судзіць

Праз тыдзень ён павінен быў выйсці на волю.

Зміцер Казлоў, вядомы як блогер «Шэры кот» ужо адсядзеў 4,5 гады за «падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках». 28 лістапада ён павінен быў выйсці на волю, аднак ужо 29 лістапада яго будуць судзіць паводле новай крымінальнай справы – нібы за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Справу будзе разглядаць “суддзя” Павел Карцінін.