Віншуем менчукоў і ўсіх беларусаў: 5255 год таму Мінску было нададзена Магдэбурскае права ” Вялікі к…

Віншуем менчукоў і ўсіх беларусаў: 5255 год таму Мінску было нададзена Магдэбурскае права

Вялікі князь Літоўскі Аляксандр Ягелончык перадаў адпаведную  грамату Менску, які не быў першым з беларускіх гарадоў, што атрымалі Магдэбургскае права.
Да гэтага яно было нададзена таксама Берасцю (1390), Горадні (1391), Слуцку (1441) і Высокаму (1494) і інш.

Так Менск атрымаў права на фармаванне органаў самакіравання, незалежных ад улады ваяводаў.

Сімвалам Магдэбургскага права і гарадской свабоды з’яўлялася ратуша. У Менску першая драўляная ратуша была пабудавана ў пачатку XVI стагоддзя. У 1582 годзе быў пабудаваны каменны будынак.

У  1591-м годзе Менск займеў свой уласны герб.

  Магдэбургскае права праіснавала ў Беларусі да XIX стагоддзя. Расейскі імператара Мікалай І  пазбавіў Менск самакіравання, а будынак ратушы разбурылі.
Такое “братняе”  стаўленне да беларусаў гаспадара “братняга” народу.
ТГ: “Будзьма”