3 лістапада 1961 года ў Мінску знеслі помнік Сталіну з дапамогай траціла і ваенных цягачоў

Мінск Навіны

3 лістапада 1961 года ў Мінску быў знесены помнік Сталіну. Саветы сабе паставілі, а потым самі знеслі.

Помнік падрывалі трацілам, потым з дапамогай ваенных цягачоў яго ўсё-такі павалілі. Відавочцы кажуць, што пры падзенні ў Сталіна адваліўся адзін вус і гузік памерам з каналізацыйны люк.