Старшыня Рады БНР: «Ад нас залежыць нашая будучыня — ад кожнага і кожнай з нас!»
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла завярнулася да беларусаў з нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР.
“Разам мы перанясём усе выпрабаванні і дасягнем нашую мэту: жыць на сваёй роднай зямлі, у сваёй і незалежнай дзяржаве”, — падкрэсліла Івонка Сурвіла.