Некаторым беларусам пачалі прыходзіць электронныя лісты быццам б ад імя “валанцёрскай службы праекта новага нацыянальнага пашпарта Беларусі” з прапановаю пакінуць персанальныя даныя дзеля “невялікага сумоўя”.
Прадстаўніцтва па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета афіцыйна заяўляе, што гэта – чарговы фэйк ад рэжыму, які ставіць на мэту сабраць персанальныя даныя беларусаў.
Калі Вам хтосьці напісаў ад імя Прадстаўніцтва / Кабінета / Офіса / “пашпартнага цэнтра”, перад тым як адказваць, зазірніце ў афіцыйныя сацыяльныя сеткі Прадстаўніцтва па замежных справах, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай. Толькі там публікуецца афіцыйная інфармацыя па праекце новага нацыянальнага пашпарта Беларусі!
Калі ў вас ёсць сумневы, вы заўсёды можаце звярнуцца асабіста ў Прадстаўніцтва па замежных справах праз нашыя афіцыйныя старонкі ў Facebook, Instagram ці напісаць у Telegram, кіруючыся прынцыпамі лічбавай бяспекі, альбо напісаць у афіцыйны чат-бот Кабінета.
Беражыце сябе і свае персанальныя даныя!
@BelarusiSvet