Аўтар “Новага часу”, публіцыст, блогер і анархіст Мікола Дзядок ужо 1420 дзён знаходзіцца ў палоне 1…

Аўтар “Новага часу”, публіцыст, блогер і анархіст Мікола Дзядок ужо 1420 дзён знаходзіцца ў палоне

12 лістапада 2020 года Мікола Дзядок быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Падчас затрымання і потым у аддзяленні ГУБАЗіКа Міколу жудасна катавалі. 10 лістапада 2021 года анархіста пакаралі 5 гадамі зняволення. Спачатку палітвязень адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі ў Горках, потым яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў гродзенскую турму. 25 красавіка 2025 года ён павінен быў выйсці з турмы, але рэжым, відаць, не збіраецца выпускаць Міколу з турмы — на яго завялі новую крымінальную справу. Крымінальная справа заведзеная па арт.411 Крымінальнага кодэкса — «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Па гэтым арыткуле прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго да трох гадоў.
Мікола Дзядок быў прызнаны праваабаронцамі палітычным зняволеным.

Месца ўтрымання: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Дзядку Мікалаю Аляксандравічу