35 гадоў таму прайшоў першы Чарнобыльскі шлях. Яго арганізаваў БНФ. Камуністычная ўлада забараніла ш…

35 гадоў таму прайшоў першы Чарнобыльскі шлях. Яго арганізаваў БНФ. Камуністычная ўлада забараніла шэсьце і мітынг, міліцыя і КДБ здымалі з цягнікоў і аўтобусаў людзей, якія ехалі ў сталіцу з забруджаных раёнаў Гомельшчыны і Магілёўшчыны. Але многім удалося дабрацца, некаторыя выступілі на плошчы – разам з навукоўцамі, з Алесем Адамовічам (на фота з Пазьняком). У той дзень – упершыню гэтак галосна – прагучала праўда, якую імкнулася схаваць улада. Потым былі «Чарнобыльскі трыбунал», стварэньне на патрабаваньне дэпутатаў БНФ Чарнобыльскай парлямэнцукай камісіі, прыняцьце неабходных законаў і дзяржаўных праграм (некаторыя зь іх Лукашэнка потым адменіць і загадае ізноў засяваць забруджаныя тэрыторыі).