Лукашэнка не галасаваў за беларускую незалежнасць у 1991, хаця строіць з сябе (я)бацьку суверэнітэту. Палохае 90-мі, і дэмакратамі, якія ўчынілі развал краіны. Але большая палова 90-ых мінула пад яго кіраўніцтвам (дэмакраты не кіравалі краінай). Да 1994 года краінай кіравалі тыя самыя, каго ён пакінуў у сваёй камандзе пасля прыходу да ўлады. Маладыя беларусы могуць не ведаць гэтай матэматыкі і вераць фэйкам.
25 сакавіка беларусы сьвяткуюць Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціла незалежнасьць БНР. Але па меркаваньні прапагандыстаў Лукашэнкі, менавіта ён стаў асобай, якая «падарыла» незалежнасьць краіне. З падменай…